


Тэатральныя пастаноўкі з выкарыстаннем батлеечных лялек адразу знайшлі сваіх прыхільнікаў і гледачоў.
У 2019 годзе за творчыя поспехі калектыву было прысвоена найменне “ўзорны”.

Сёння ў дзіцячым тэатральным калектыве 25 удзельнікаў ад 6 да 13 год. Заняткі праходзяць у групавой і падгрупавой форме, што дае магчымасць дэманстраваць свае тэатральныя здольнасці. Узорны лялечны тэатр “Смаргонская батлейка” арыентуецца на лепшыя нацыянальныя традыцыі беларускага мастацтва, хрысціянскую духоўнасць і агульначалавечую мараль. На занятках вялікая ўвага надаецца развіццю маўленчых навыкаў і крэатыўнасці, асновам сцэнічнага руху і лялькаваджэння.




Калектыў адрозніваецца своеасаблівасцю і самабытнасцю. У лялечныя прадстаўленні ўводзіцца “жывое” музычнае суправаджэнне: ігра на скрыпцы і цымбалах. Такое камбінаванне жанраў дазваляе ствараць яркія выступленні, якія знаходзяць эмацыйныя водгукі ў гледачоў. Арыгінальныя рэжысёрскія знаходкі, ігра лялькаводаў, музыка, народныя інструменты, святло, дэкарацыі дапамагаюць ствараць запамінальныя спектаклі.


Калектыў у сваёй дзейнасці выкарыстоўвае лепшыя традыцыі лялечнай мастацкай творчасці праз вобразна-мастацкае засваенне ўзораў народной гульнявой культуры, валодае высокім выканальніцкім майстэрствам.

Штогод калектыў дзіцячага лялечнага тэатра “Смаргонская батлейка” дае больш за 15 спектакляў для вучняў і педагогаў устаноў адукацыі горада Смаргоні і раёна, для дзяцей з прыёмных і малазабяспечаных сем’яў, для дзяцей з асаблівасцямі ў развіцці. Сумесная плённая праца кіраўніка і ўдзельнікаў калектыву дазваляе увесь час папаўняць рэпертуар новымі пастаноўкамі.




Узорны лялечны тэатр “Смаргонская батлейка” – пастаянны ўдзельнік абласных, раённых, гарадскіх мерапрыемстваў, дабрачынных акцый, вечароў сямейнага адпачынку, фальклорных святаў.



Творчы патэнцыял, аптымізм, велізарная працаздольнасць і, вядома, талент удзельнікаў, прынеслі калектыву мноства заслужаных перамог на розных фэстах і конкурсах:
- Лаўрэаты 1 ступені II, III Міжнароднага шматжанравага конкурсу Мастацтваў “Зімовая хваля”, III Міжнароднага шматжанравага фэсту “Белавежская зорка”, III Міжнароднага конкурсу Мастацтваў “Grodno STAR”; III Міжнароднага конкурсу Мастацтваў “Millenium”;
- Лаўрэаты 1 ступені VII Рэспубліканскага адкрытага конкурсу маладых выканаўцаў “Беларускія таленты”;
- Лаўрэаты 1 ступені IV Рэспубліканскага конкурсу-фестывалю творчасці “RoskvitBY”;
- Лаўрэаты 1 ступені адкрытага рэгіянальнага фестывалю батлеечных тэатраў “Чароўны свет батлейкі” ( 2017г, 2018г., 2019г, 2022г) ; дыпламант у намінацыі “Батлейка-Хіт” (2019г., 2022г.);
- Лаўрэат абласных і раённых конкурсаў і фестываляў.










Узорны лялечны тэатр “Смаргонская батлейка”
на фэсце керамікіі ў Крэве 2021 г.


Узорны лялечны тэатр “Смаргонская батлейка”
на свяце “Казкі майго краю” ў г.Гродна 2021 г.

Узорны лялечны тэатр “Смаргонская батлейка”
на Нядзеле дадатковай адукацыі ў г.Гродна 2021 г.


тэатр “Смаргонская батлейка” на ХVІІІ рэспубліканскай выставе навукова-метадычнай літаратуры ў г.Мінску 2019 г.
Узорны лялечны тэатр “Смаргонская батлейка” зарэкамендаваў сябе як творчы калектыў, у якім гарманічна развіваюцца здольнасці дзяцей. Аб гэтым сведчаць паспяховыя выступленні на фестывалях і конкурсах. За апошнія 5 гадоў калектыў неаднаразова станавіўся дыпламантам і лаўрэатам адкрытага рэгіянальнага фестывалю батлеечных тэатраў “Чароўны свет батлейкі”, раённага конкурсу тэатралізаваных пастановак “Вясёлы карагод”, абласнога агляду-конкурсу аматарскіх тэатральных калектываў.






«Тры сястры»
«Як вожык шчасце шукаў»
#ПОГЛЯД_У_НЯБЁСЫ