РУС БЕЛ ENG

Заняткі ў аб'яднанні па інтарэсах узорнага лялечнага тэатра "Смаргонская батлейка"

20.02.2024
Кожны занятак узорнага лялечнага тэатра «Смаргонская батлейка» накіраваны на развіццё ў вучняў маўленчых здольнасцей і акцёрскага майстэрства.

20 лютага заняткі былі прысвечаны Дню роднай мовы: вучні расказвалі вершы беларускіх пісьменнікаў, перакладалі вядомыя прыказкі і прымаўкі на беларускую мову. У завяршэнні занятку ­– рэпеціравалі павучальную народную казку «Як кот звяроў напалохаў».