РУС БЕЛ ENG

Фольк-фэст "У глыбінях зямлі нашых душ карані"

14.04.2023
14 красавіка прайшоў раённы фольк-фэст "У глыбінях зямлі нашых душ карані".

У фольк-фэсце прынялі ўдзел творчыя каманды ДУА "Сярэдняя школа № 1 г. Смаргоні", ДУА "Сярэдняя школа № 5 г. Смаргоні" і ДУА "Жодзішкаўская сярэдняя школа". Каманды-ўдзельнікі прадстаўлялі фальклорныя праграмы на тэму вуснай народнай творчасці. Казкі, апавяданні, жарты, гульні, вершы, танцы, песні, прыказкі і прымаўкі - менавіта з такіх сегментаў складаліся творчыя выступленні ўдзельнікаў фольк-фэсту. Вельмі высокі ўзровень падрыхтоўкі, прыгожыя касцюмы і змястоўныя праграмы выступленняў захапілі гледачоў і ўразілі журы. У намінацыі "Лепшая літаратурна-музычная кампазіцыя" перамагла творчая каманда ДУА "Сярэдняя школа № 1 г. Смаргоні". Першымі ў намінацыі "Абрадавае свята" сталі ўдзельнікі з ДУА "Сярэдняя школа № 5 г. Смаргоні". А творчая каманда ДУА "Жодзішкаўская сярэдняя школа" стала пераможцам ў намінацыі "Лепшая фальклорная праграма". Вялікі дзякуй удзельнікам!