РУС БЕЛ ENG

Дыктант, прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы

21.02.2023
У Смаргонскім цэнтры творчасці адбыўся абласны дыктант, прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы.

На сённяшні дзень налічваецца больш за шэсць тысяч моў, але палова з іх знаходзіцца пад пагрозай знікнення. Менавіта таму рашэннем ЮНЕСКА 21 лютага быў абвешчаны Міжнародны дзень роднай мовы.

У Рэспубліцы Беларусь дзве дзяржаўныя мовы: руская і беларуская, але галоўным аб’ектам увагі становіцца мова тытульнай нацыі – беларуская. Беларуская мова пападае пад пагрозу знікнення, таму мэтай мерапрыемства з’яўляецца папулярызацыя і ўдасканаленне ведаў. Неабходна памятаць: кожны чалавек павінен захоўваць і распаўсюджваць родную мову – галоўны нацыянальны скарб.

2023 год вызначаны у нашай краіне як Год міру і стварэння, таму асаблівае значэнне набывае практычнае забеспячэнее паспяховага функцыянавання беларускай мовы ва ўсіх сферах грамадскага жыцця, у якіх павінна выкарыстоўвацца дзяржаўная мова краіны і тытульная мова нацыі.