РУС БЕЛ ENG

“У казачнай хатцы”

10.12.2022
“Казка - у жыцці падказка” – пад такім дэвізам 10 снежня ў ЦТ прайшоў фестываль тэатралізаваных пастановак твораў беларускіх аўтараў “У казачнай хатцы”. У фестывалі прынялі ўдзел тэатральныя калектывы з дзяржаўных устаноў адукацыі “Жодзішкаўская сярэдняя школа”, “Сінькоўская сярэдняя школа” і “Сярэдняя школа № 5 г.Смаргоні”.

Фестываль дазволіў удзельнікам далучыцца да лепшых узораў тэатральнага мастацтва, твораў беларускіх аўтараў і чарговы раз паслухаць роднае слова.

На фестывалі ўдзельнікі акунуліся ў атмасферу творчага спаборніцтва, дасціпнасці і знаходлівасці, прадэманстравалі высокі ўзровень акцёрскага майстэрства і сцэнічнай культуры. Такім чынам, удельнікі фестывалю адкрылі для сябе і гасцей цікавы свет казачнай спадчыны.  

Але фестываль – гэта конкурс, і павінны быць пераможцы. Такім чынам І месца ў тэатральнага калектыва ДУА “Сярэдняя школа № 5 г.Смаргоні”, ІІ месца падзялілі між сабой калектывы ДУА “Жодзішкаўская сярэдняя школа” і ДУА “Сінькоўская сярэдняя школа”. Віншуем пераможцаў!