РУС БЕЛ ENG

Фестываль літаратурна - музычных кампазіцый "Мой родны кут, як ты мне мілы..."

26.11.2022
2022 год знакавы для нашай краіны: менавіта ў гэтым годзе святкуецца 140-годдзе з Дня нараджэння таленавітых пісьменнікаў і паэтаў Я.Купалы і Я.Коласа.

 26 лістапада ў актавай зале цэнтра творчасці прайшоу́ фестываль літаратурна-музычных кампазіцый "Мой родны кут, як ты мне мілы..."
 У фестывалі прынялі ўдзел творчыя калектывы дзяржаўных устаноў адукацыі горада і раёна.
Літаратурна-музычныя кампазіцыі, якія былі прадстаўлены на фестывалі, адрозніваліся не толькі фарматам выступлення, але і цэлым спектрам эмоцый, якія прадэманстравалі ўдзельнікі фестывалю.
 Школьныя калектывы у́спомнілі знакамітыя творы песняроу́ беларускай зямлі, закранулі звесткі з іх біяграфій, якія не толькі прымусілі у́сіх здзівіцца, але і у́ шматлікі раз захапіцца героямі фестывалю.
Кожны фестываль гэта не толькі спаборніцтвы паміж удзельнікамі, але і выніковая адзнака журы, якое адзначыла,что абрать пераможцу фестывалю было вельмі складана. Узровень падрыхтоу́кі і самых выступленняу́ вельмі высокі. Творчыя нумары, вельмі складаныя і разнастайныя, упэўнілі журы і гасцей фестывалю ў тым, што памяць аб песнярах беларускай зямлі жыве, што сённяшнія вучні ведаюць не толькі творы выдатных аўтараў, але і шмат цікавых фактаў іх творчага жыцця. Гэтыя веды яны паспяхова прадэманстравалі ў сваіх творчых выступленнях. З радасцю можна адзначыць, што дзеці з павагай і гонарам успамінаюць пра жыццёвы і творчы шляхі знакамітых пісьменнікаў.   Дадзенае мерапрыемства паказала, што смаргонская моладзь здольна дабавіць у творы Я. Купалы і Я. Коласа сваю творчую ноту, якая дазволіць загучаць даўно вядомым вершам і песням новымі, яркімі фарбамі.