РУС БЕЛ ENG

Інтэлектуальны стрым "Мая Беларусь"

11.10.2022
11 кастрычніка для навучэнцаў Цэнтра творчасці адбыўся інтэлектуальны стрым "Мая Беларусь".

Кружкоўцы праверылі свае веды па гісторыі нашай краіны і горада, атрымалі новыя звесткі аб гістарычных падзеях на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, аб знакамітых людзях нашай краіны і раёна, а таксама аб падзеях, якія адбываюцца ў Беларусі і Смаргоні зараз.

         Падчас мерапрыемства дзеці з ахвотай прымалі удзел ва ўсіх прапанаваных конкурсах і размовах, актыўна адказвалі на пытанні, абмяркоўвалі кароткі відэаролік пра Смаргонь сучасную. Некаторыя навучэнцы нават успомнілі цікавыя факты з гісторыі сваей сям’і.