РУС БЕЛ ENG

Перамога юных батлейшчыкаў

22.05.2023
У Смаргоні 20 мая адбыўся VІІI адкрыты рэгіянальны фестываль батлеечных тэатраў «Чароўны свет батлейкі».

Батлейшчыкі з розных куткоў нашага рэгіёна накіраваліся на Смаргоншчыну. Таксама ў фестывалі ўдзельнічаў узорны лялечны театр "Смаргонская батлейка" ДУА  «Смаргонскі  раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі». Удзельнікі фестывалю прадэманстравалі традыцыйныя народныя і сучасныя лялечныя пастаноўкі. Гледачы ўбачылі восем цудоўных лялечных спектакляў, у якіх удзельнічалі і дарослыя, і дзеці.

Журы і гледачы годна ацанілі выступленне артыстаў Цэнтра творчасці апладысментамі і высокімі баламі. Падчас падвядзення вынікаў журы вызначыла асобна пераможцу сярод калектываў са званнямі. Дыплом  I ступені  атрымаў узорны лялечны тэатр «Смаргонская Батлейка». Акрамя гэтага,  журы ўручыла  юным батлейшчыкам спецыяльны прыз глядацкіх сімпатый «Батлейка Хіт». Віншуем узорны лялечны тэатр  «Смаргонская  батлейка» і жадаем поспехаў!!! 

        І.У. Яновіч,

кіраўнік узорнага лялечнага тэатра «Смаргонская  батлейка»